2006-03-31 10:14:06

Выстава на галоўным рымскім вакзале, прысвячаная Яну Паўлу II°.


У памешканнях галоўнага чыгуначнага вакзала італьянскай сталіцы “Тэрміні” арганізавана выстава пад назвай “Бывай, Кароль”, прысвячаная Свяцейшаму Айцу Яну Паўлу II°. Цэрымонія адкрыцця адбылася ў пятніцу, 31 сакавіка.
Iніцыятыва правядзення выставы належыць італьянскай асацыяцыі “Музей штодзённасці”, якая збірае сведчанні, дакументы і іншыя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй штодзённага жыцця ў Iталіі і ў свеце. На гэты раз супрацоўнікі асацыяцыі сабралі матэрыялы, якія маюць дачыненне да першай гадавіны з дня смерці Яна Паўла II°, падзеі сусветных памераў. Сярод прадстаўленых экспанатаў, газеты з многіх краінаў, якія сведчаць аб тым, што свет успрыняў смерць Папы Вайтылы як трагедыю, але, у той жа час, як святое і годнае завершанне доўгага пантыфікату. Аб гэтым сведчаць выстаўленыя для агляду першыя старонкі перыядычных выданняў з 26 краінаў свету.
Ян Павел II° заўсёды імкнуўся пераадоліць межы паміж нацыямі і несці сваё пасланне ўсім людзям. У гады, калі Кітай быў для Каталіцкай Царквы, фактычна, закрытай краінай, газета з Гонг-Конга прысвяціла смерці Папы адпаведны артыкул, што, магчыма, было знакам надыходзячага палепшання адносінаў паміж Апостальскай сталіцай і Пекінам.
Арганізуючы выставу і збіраючы матэрыялы, супрацоўнікі “Музея штодзённасці” сутыкнуліся з рознымі цяжкасцямі. Не проста было атрымаць газеты з некаторых далёкіх краінаў. Многія з прадстаўленых на выставе экспанатаў належаць прыватным асобам, якія збіраюць матэрыялы аб памёрлым Папе-паляке.







All the contents on this site are copyrighted ©.