2006-03-31 13:29:10

ВАТЫКАН - МАСКВА: Біскуп Вінченцо Палья
атрымаў на грудзі з рук самога
Алексія 2-га, Патрыярха Маскоўскага
і Усяе Русі, ордэн святога Блажэннага
князя Данілы Маскоўскага (3 ступені).


Біскуп Палья добра вядомы праваслаўным братам не толькі таму, што ёсць старшынём Камісіі па экуменізму і дыялогу Італьянскай Біскупскай Канферэнцыі, але і як духаўнік Грамады святога Эгідыя .Гэта ўжо даволі слынная свецкая арганізацыя рымска-каталіцкае Царквы, заснаваная ўу 1968 годзе з мэтаю эвангелізаваць, міратварыць і спрыяць на міжасабовым узроўні перш за ўсё экуменічнаму дыялогу між усімі хрысціянамі, а таксама міжрэлігійнаму ўзаемапаразуменню.
Патрыярх Алексій горача павітаў біскупа Вінченцо і павіншаваў з нядаўнім 60-годдзем з дня нараджэння. Ён падрэсліў асабісты ўклад госця ў справу ўсталявання добрых адносінаў між Цэрквамі і развіццё праваслаўна-каталіцкага дыялогу.
Горача крануты, як сам сцвердзіў, біскуп Палья падзякваў кіраўніку РПЦ і, у прыватнасці, адзначыў:
" Гэтая ўзнагарода, атрыманая з вашых асабіста рук, падкрэслівае каштоўнасць братэрскае дружбы, што спалучае мяне з Рускай Царквою напрацягу многіх гадоў.Дык карыстаюся магчымасцю ад сябе ды ад імя ІБК выказаць упэўненасць у тым, што сціслыя сувязі з ...вамі будуць умацоўвацца і надалей".
У часе гэтай сяброўскай сустрэчы Патрыярх Алексій даў таксама высокую адзнаку актыўнасці Грамады святога Эгідыя, члены якой ёсць прысутнымі ў 70 краінах свету і дабрадзейнічаюць па ўсіх кантынентах. У прыватнасці Яго Высокапраасвяшчэнства сказаў: "Прыдстаўнікі РПЦ рэгулярна прымаюць удзел у мерапрыемствах,зарганізоўваемых грамадой. Сярод іх найбольш папулярнымі з'яўляюцца штогадовыя сустрэчы "Людзі і рэлігіі", якія праводзяцца ў розных краінах свету...Супрацоўніцтва РПЦ з Грамадой Святога Эгідыя ёсць прыкладам узаемадзеяння між праваслаўнымі і католікамі."
Бакі выказалі пэўнасць, што ва ўмовах падвышэння сэкулярызацыі, прапаганды рэлятывізму, узрастання так званай "культуры" спажывецтва, перагляду маральных нормаў ёсць неабходнасць ў сумесным сведчанні хрысціянскіх каштоўнасцей. Гэтаму спрыяе супадзенне пазіцый па такіх актуальных пытаннях як сцверджанне хрысціянскай маральнасці, ахова сям'і і яе каштоўнасцей, успрыняццё праблем біяэтыкі.













All the contents on this site are copyrighted ©.