2006-03-30 12:46:25

Італьянска-расійскі дыялог аб экумэнізьме


У гэтых днях прадстаўнікі Расіі ды Італіі задумваліся ў Вечным Горадзе над пэрспэктывамі супрацоўніцтва паміж католікамі і праваслаўнымі.
У днях 29-30 сакавіка, ў рамках круглага стала на тэму: “Роля і месца Рыма-каталіцкага Касьцёлу і Рускае Праваслаўнае Царквы ў сучасным сьвеце”—духоўныя, журналісты, выкладчыкі ды вучоныя Італіі ды Расіі вялі свае працы у Рыме. Круглы стол адбыўся ў рамках італьянска-рускага форума: “Расія- Італія, рымская сэсія”. Расійскі бок прадстаўлялі заступнік Аддзяленьня Вонкавых Кантактаў Маскоўскага Патрыярхату біскуп Мар, як кіраўнік дэлегацыі ( дарэчы, парах Праваслаўнае Царквы Маскоўскага Патрыярхату ў Рыме) разам з выкладчыкамі Маскоўскае Духоўнае Акадэміі і Маскоўскага Дзяржаўнага Інстытуту Міжнародных Адносін. З італьянскага боку ў круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Папскае Рады да спраў Культуры, Папскае Тэалагічнае Акадэміі ды прафэсары Унівэрсытэтаў з Фларэнцыі і Турыну.








All the contents on this site are copyrighted ©.