Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е
дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
А была гэта ўжо 12 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А сваю галоўную
катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў дару адзінства сярод вернікаў, сказаўшы наступнае: Хрыстовая Царква
ўзрастае ў прасторы гісторыі як сакрамант адзінства Сьвятой Тройцы і людзей. Аб гэтым
адзінстве, якое зьяўляецца дарам Духа Сьвятога ды адначасна крыніцаю братэрсткага
адзінства вучняў, прыпамінае вядомае прывітаньне Сьвятога Апостала Паўла: Ласка Госпада
Нашага Ісуса Хрыста, любоў Бога і дар адзінства ў Духу Сьвятым, хай будуць з вамі. Мы
велаем таксама- сказаў далей Папа—просьбу Хрыста: каб усе былі адно як Ты Айцец ў-ва
Мне і Я ў Табе. Касьцёл як адзінства Сьвятых Асоб, узмацаваны Эўхарыстыяю ёсьць
для сьвету, падзеленага нязгоднасьцю і канфліктамі, асаблівым дарам, Добраю Навіною
а таксама вялікім выклікам. У Касьцёле- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы
Айцец—кожны з нас зазнае гэтага вынятковага адзінства любові з Богам, якое поўнасьцю
станецца нашым удзелам у Вечнасьці.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа
прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы
на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.