2006-03-28 14:14:12

Ў МАСКВЕ ЎПЕРШЫНЮ АДКРЫЛАСЯ
ВЫСТАВА НЕВ'ЯНСКАЕ ІКОНЫ.


У Цэнтральным музеі старажытнарускае культуры і мастацтва імя Андрэя Рублёва прыбылі 150 шэдэўраў са збору адзінага ў РФ бясплатнага музея іконы ў Екацірынбургу.
Асноўнымі цэнтрамі Нев'янскага іканапіснага промыслу былі стараабрадны горназаводскі пасёлак Невьянск *( у 80 км ад Екацірынбургу), потым - Старая Утка, Ніжні Тагіл і Краснаўфімск. Стыль вызначаецца белымі тварамі і багаццем пазалоты. Вядучыя дынастыі майстроў - Багатыровы, Філатавы,Чорнабровіны.Найранейшая ікона датуецца 1734 годам - гэта "Багамаці Егіпецкая", а самая позняя - "Спас Уседзяржыцель"- 1919 годам.
Нев'янскую ікону вызначае першапачаткова вельмі высокі ўзровень жывапісу. Бо заказчыкі былі вельмі крытычныя, усе - пісьменныя і вельмі багатыя.Гэта стараабрадцы-заводчыкі, адкупшчыкі,золатапрамыслоўцы. "На продаж тут майстры не пісалі, а толькі пад заказ.
Як і многія іншыя лакальныя, адарваныя ад цэнтра, Нев'янскія іконы вызначаюцца шчырасцю.Гэта спалучэнне ірацыянальнага і рэальнага, пейзажны фон адлюстроўвае фальклорнае ўспрыняццё Боскага свету."-тлумачыць дырэктар музея імя Андрэя Рублёва Генадзь Папоў.
Выстава выклікала вялікае зацікаўленне сталічнага гледача.







All the contents on this site are copyrighted ©.