2006-03-27 14:53:04

ХУТКА АДЗНАЧЫМ ГОД З ДНЯ
СМЕРЦІ ПАПЫ-ПАЛЯКА.


На радзіме Яна Паўла 2 рыхтуюцца да правядзення ад раніцы 2 красавіка вялікіх народных працэсій, літургічных урачыстасцей і роздумаў над словамі аб папярэдніку Папы Бенедыкта 16-га. Вечарам гэтага ж дня Свяцейшы Айцец звернецца ў прамым эфіры праз спадарожнікавую сувязь да польскай моладзі. Арцыбіскуп Кракаўскі Станіслаў Дзівіш, які толькі што ў Рыме быў ўзведзены ў кардынальскі сан, адправіць Святую заўпакойную Імшу ў Марыйнай святыні ў Лагеўніках. У Варшаве на плошчы Пілсудскага ўзначаліць Богаслужбу кардынал Язэп Глемп. У многіх месцах па цэлай Польшчы будуць запаленыя вялікія памінальныя кастры, а перад хатаю, дзе нарадзіўся Карал Вайтыла, што стаўся гонарам палякаў і ўсіх славянаў - Папаю Рымскім , на малітве будуць трываць увесь дзень 20 тысяч маладых католікаў з цэлага свету, у тым ліку і з нашай Беларусі. У Чанстахове у Марыйным санктуарыі будзе выкананы рэквіем "У памяць аб Папе Яну Паўлу 2". дырыжыруе аўтар, італьянскі кампазітар Джованні Вэнері. Тысячы пілігрымаў будуць маліцца цэлы дзень перад рэзідэнцыяй арцыбіскупа Кракаўскага, дзе жывая памяць аб кардынале Карале Вайтыле і аб выступленнях ягоных ужо на пасадзе Апостала Пятра з вакна гэтага палацу.







All the contents on this site are copyrighted ©.