2006-03-27 14:45:29

У Алжыры прыняты новы дзяржаўны
закон,які прадугледжвае пакаранне
за заклік адмовы ад Ісламу і
прыняцця іншае рэлігіі.


Такім чынам умацаваны параграф Канстытуцыі краіны, дзе значыцца, што Іслам - дзяржаўная рэлігія Алжыру. Новы закон прадпісвае турэмнае пакаранне ад 2 да 5 гадоў і штраф да мільёна дынараў (ад пяці да дзесяці тысяч долараў) таму, хто абудзіць ці прымусіць мусульманіна прыняць іншую рэлігію. падаючы гэтую інфармацыю, Алжырскае агенства навін дадае, што па законе цяпер пакаранне чакае таксама таго, хто вырабляе,хавае ці распаўсюджвае друкаваныя выданні,аўдыа- ці відэазапісы ды іншыя сродкі, дзе Іслам прадстаўляны ў адмоўным святле. Як прынагодна зазначае прадстаўнік Міністэртэрства па справах рэлігій Абдала Тамін, новы закон прыняты дзеля забароны прыхаваных місіянарскіх акцый. Ён дадаў, што мясцовая хрысціянская грамада ,якая складаецца галоўным чынам з замежнікаў,адна з найбуйных у краіне - мае пыркладна 11 тысяч вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.