"Анёл Гасподні" ў нядзелю 26 сакавіка: салідарнасьць з перасьледаванымі
А паўдні, гэтага дня, Папа Бэнэдыкт 16 адгаварыў з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу
Сьвятога Пятра, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. У сваім разважаньні, перад
адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец, запэўніў католікаў, якіх перасьледуюць
за веру, аб сваёй салідарнасьці і малітве. Але ў сваёй галоўнай прамове Папа спаслаўся
да ўшаноўванага 24-га сакавіка, Дня Малітоўнае Памяці аб Місіянарах Мучаніках. У
Ватыкан штодзённа надыходзяць весткі аб хрысьціянах, якія церпяць з прычыны сваей
веры, неаднойчыя гатовыя аддаць сваё жыцьцё за яе. Думаю асабліва
аб гэтых супольнасьцях, якія жывуць у краінах, дзе няма рэлігійнае свабоды або дзе
міма яе гарантыі на паперы, вернікі сапраўды зазнаюць разнароднага роду абмежаваньні.
Да гэтых супольнасьцей- сказаў Папа- накіроўваю сардэчныя словы заахвочаньня, каб
трывалі ў цярплівасьці і любові Хрыста, быццам зерне Божага Каралеўства, якое надыходзіць,
больш, ўжо ёсьць на сьвеце. Тых усіх, якія служаць Эвангэльлю ў так цяжкай
сітуацыі, жадаю запэўніць аб салідарнасьці ўсяе Царквы і адначасна аб маёй штодзённай
памяці ў малітве. Нагодаю да адчуцьця блізкасьці з пераследаванымі быў таксама
нядаўны Кансістар. Папа Бэгэдыкт 16 назваў яго часам моцнага царкоўнага дасьведчаньня,
якое дазволіла засмакаваць духоўнага багацьця калегіяльнасьці і сустрэчы братоў, якія
прыбылі з розных краін сьвету, спалучаных адзінаю любоў”ю да Хрыста і Ягонае Царквы. “Мы
перажывалі ў нейкі спосаб рэчаіснасьць супольнасьці першапачатковае Царквы, сабранае
навокал Марыі, Маці Ісуса і Пятра, каб прыняць дар Духа Сьвятога і заангажавацца
ў абвяшчаньні Эвангэльля ўсяму сьвету- сказаў Папа. Вернасьць гэтае місіі аж па ахвяраваньне
свайго жыцьця зьяўляецца прыкметаю, якая вылучае кардыналаў, як сьведчыць аб гэтым
іхняя прысяга і што выказвае пурпура чырвонага колеру, колеру крыві.