2006-03-24 14:00:57

"Новымі вачыма" - так называецца кніга
італьянскай княгіні Александры Боргезе.


Твор мае падзагалавак: "Мой шлях да веры" і расказвае пра цяжкі духоўны вопыт RealAudioMP3 гэтай маладой сталай жанчыны, якая вяла шыкоўны лад жыцця, зусім не задумваючыся аб яго прызначэнні. Аляксандра захавала сваё імя, якое значыцца нават на порціку галоўнай рымскай базілікі - Святога Пятра, бо менавіта да славутай еўрапейцскай шляхетнай сям"і Боргезе належала і некалькі Папаў Рымскіх, у прыватнасці, Папа Павел-5 ,які завершаў будаўніцтва храму.
Аўтарка новага твору некалькі год таму назад усур'ёз звярнулася да веры, як яна сама адзначвае, вацэркавілася, сталася практыкуючай каталічкай. Паглыбленае вывучэнне праўдаў веры і жаданне падзяліцца шчасцем адкрыцця на Бога прымусіла яе заняцца журналістыкай.Яна сталася карэспандэнтам італьянскага штотыднёвіка "Панарама" і супрацоўніцай часопіса "Час". Удзельнічае ў папулярных радыё- і тэлепраграмах. У новай манаграфіі, якая выйшла у нямецкім выдавецтве "Ланген Мюллер" аўтарка расказвае аб сваім шляху да веры, які прайшоў праз дзяцінства ў шыкоўным палацы пад Міланам, праз элітарныя школы і люксусовых прыёмы і тэатры, праз шлюб з сынам аднаго з найбагацееў Грэцыі, духоўныя пошукі сэнсу жыцця і сапраўдных каштоўнасцях, якія штодня здраджваліся многімі з яе акалення "залатой моладзі" канца 2 тысячагоддзя. Тады Аляксандра Боргезе пазнаёмілася з цяперашнім папам. а тады кардыналам Ратцынгерам і ягонай групай моладзі, якія дасёння маюць партал у Інтэрнеце пад тытулам "Сябры кардынала Ратцынгера". Княгіня называе яго Тамашом Аквінскім нашых часоў."Гэта тонкі і вельмі творчы чалавек, з вялікім пачуццём гумару".- зазначае яна. У сваёй кніжцы Аляксандра Боргезе расказвае і пра свае сустрэчы з Папай Янам Паўлам 2, дзякуючы асобе якога ёй адчыніліся вочы на Бога. Княгіня суправаджала старэнькага і ўжо смяротнахворага Свяцейшага Айца ў ягонай апошняй пілігрымцы да Лурда . "Я поўнасцю падтрымліваю ідэю кананізацыі Яна Паўла 2, і хачу, каб гэта адбылася як мага хутчэй",-зазначае Аляксанрда Боргезе.І працягвае:"Вера для мяне - гэта ніяк не ідэялёгія,не філасофія,і нават не багаслоўе. Скрозь веру мы бачым усё ў новым святле і здабываем уласную тоесамасць.Вера - гэта асоба, Езус Хрыстус. Менавіта таму я хрысціянка". Значнай падзеяй называе княгіня першую Энцыкліку Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоў",адзначаючы, што яна ёсць гарачым заклікам да звароту да веры".







All the contents on this site are copyrighted ©.