2006-03-23 14:26:43

Прыгажосць прыроды,мастацтва,
прагажосць святасці...


Выратавальная місія прыгажосці ў розных іпастасях станецца тэмаю...Пленарнай Асамблеі папскай Рады па культуры. RealAudioMP3 Пройдзе яна ў Рыме напрыканцы гэтага месяца і засяродзіцца на тэме цудоўнасці прыгожага як сродку Эвангелізацыі і дыялогу. Цяпер выйшла камюніке, ў якім гаворыцца, што такі напрамак працаў быў вызначаны яшчэ ў 2004 годзе, пасля завершання папярэдняй Асамблеі.Як падкрэслівае апублікаванае Камюніке, разам з тэалагічнымі і гістарычнымі дадзенымі аб існаванні Бога таксама і прыгажосць у апошнія часы сталася прызнавацца метадам асягнення Госпада - Вышэйшай Прыгажосці. Эстэтычны шлях як сродак перадачы чалавеку інфармацыі аб Богу Жывым запрашае яго да сутворчасці і адшуквання ў сабе адлюстравання Божага - Божае іскры. Дык кожны можа сабе выявіць у справах любові і творчай дзейнасці.
Тэма,зазначым, сапраўды актуальная ў цяперашнія часы адмаўлення гармоніі ў мастацтве і жыцці, закліку да разбуурэння і самазнішчэння, як бы эстэтычнай ідэалізацыі асіметрыі і брыдкасці, у тым ліку і праз мастацтва. Ад 27 сакавіка члены папскай Рады па культуры будуць весці аналіз пагрозаў новага сэкулярызму і рэлігійнага раўнадушша, ілюзіі упрыгожання ідэалаў ў дэструктыўных сэктах і новых рэлігійных рухах. Будзе нададзеная ўвага таксама праблемам сучаснай эвалюцыі і аховы прыроды , выкарыстання мастацкай спадчыны ў справе новай Эвангелізацыі, а таксама прыгажосці Літургіі і святасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.