2006-03-23 14:04:01

Не плануецца падарожжа Папы ў Вялiкабрытанiю ў 2007 годзе.


Нягледзячы на паведамленнi, якiя з’явiлiся ў брытанскай прэсе на пачатку сакавiка, Свяцейшы Айцец не мае намеру наведаць Вялiкабрытанiю ў 2007 годзе. Аб гэтым афiцыйна аб’явiлi прадстаўнiкi Бiскупскай канфярэнцыi Англii i Уэльса.
Па словах прэс-сакратара Вестмiнстерскага арцыбiскупства кардынала Мёрфi О’Коннора, дзяржаўны сакратарыят Ватыкану паведамiў яго, што вiзыт Папы ў Вялiкабрытанiю ў 2007 годзе ёсць немагчымым. Нягледзячы на гэта, брытанскiя бiскупы спадзяюцца, што Бенедыкт XVI° наведае iх краiну пазней.
Аб тым, што Папа нiбыта збiраецца ў Брытанiю, паведамiла газета “Daily Mirror”, журналiсты якой заявiлi, што такi вiзiт будзе прымеркаваны да 25 гадавiны падарожжа ў гэтую краiну Папы Яна Паўла II°, якi наведаў Вялiкабрытанiю вясной 1982 года. Аднак вядома, што на травень 2007 года Бенедыкт XVI° запланаваў падарожжа ў Бразылiю.
У бягучым жа годзе плануецца падарожжа Папы ў Германiю, дзе, акрамя спаткання з вышейшым кiраўнiцтвам краiны, ён наведае свае родныя мясцiны – Баварыю. Афiцыйна на сёняшнi дзень Дзяржаўным сакратарыятам Ватыкану падцверджаны тры вiзыта Свяцейшага Айца ў гэтым годзе: у Польшчу на прыканцы траўня; у Гiшпанiю ў лiпенi i ў Турцыю ў лiстападзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.