2006-03-23 14:10:16

Канфярэнцыя аб вяртаннi царкойнай маёмасцi украiнскiм грэка-католiкам.


21 сакавiка ў рэкалекцыйным цэнтры Львоўскай грэка-каталiцкай архiепархii прайшла канфярэнцыя на тэму “Магчымасць рэстiтуцыi царкоўнай уласнасцi Украiнскай дзяржавай. Задача Украiнскай грэка-каталiцкай Царквы (УГКЦ) на сучасным этапе дыялога з дзяржаўнымi ворганамi ўлады”. Канфярэнцыя, у якой прынялi ўдзел прадстаўнiкi розных епархiй i экзархатаў УГКЦ, была зарганiзавана па блаславенству кардынала Любамiра Гузара.
Мэта спаткання – збор дакладных дадзеных, якiя павiнны быць пэўным доказам для цывiльных уладаў для прызнання права Царквы на маёмасць, якая была незаконна канфiскавана пасля гвалтоўнай лiквiдацыi УГКЦ савецкiмi ўладамi ў 1946 годзе.
Удзельнiкi канфярэнцыi праслухалi даклад а.Алексея Петрiва, былога кiраўнiка кiеўскага бюро УГКЦ па сувязях з дзяржаўнымi ворганамi ўлады, на тэму: “Маёмасны дыялог памiж Царквой i дзяржавай. Магчымасць i формы рэстiтуцыi царкоўнай маёмасцi ў Украiнскай дзяржаве”, i даклад “Рэстiтуцыя i важнасць лакальных фiнансавых праграм для рэалiзацыi патрэбаў Царквы”, падрыхтаваны Данiэлi Дойбер з германскай дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Renovabis”.
Па вынiках канфярэнцыi была прынятая пастанова аб стварэннi ў кожнай епархii невялiкай групы адказных асобаў, якiя павiнны будуць збiраць згаданую вышей iнфармацыю i падрыхтаваць квалiфiцыраваныя абгрунтаваннi маёмасных прэтэнзiяў УГКЦ да дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.