2006-03-22 14:54:07

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 5 красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор"е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 13 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А сваю галоўную катэхэзу Папа прысьвяціў крыніцы еднасьці паміж вучнямі Хрыста а Богам, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Ад моманту пакліканьня, аб якім у розныя спосабы расказваюць Эвангэлісты, Апосталы ідуць за Ісусам, слухаюць Яго і ад Яго вучацца маліцца.
Не ёсьць гэта аднак толькі адносіны- сказаў далей Папа—якія спалучаюць вучняў з Настаўнікам. Апосталаў Ісуса спалучае глыбокая сувязь, дзякуючы якой, змаглі яны стацца сапраўднымі сьведкамі асобы а не толькі настаўнікамі ідэі.
Пасланыя Уваскросшым- сказаў на заканчэньне сваей катэхэзы Папа Бэнэдыкт 16—пайшлі ва ўвесь сьвет ды іхняе сьведчаньне трывае і пастаянна прыносіць плады.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.