2006-03-21 13:24:08

Назначаны Апостальскi адмiнiстратар для Кiргiзстана.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° узвёў кiргiзстанскую мiсiю “sui iuris” /самакiруемая/ у ранг Апостальскай адмiнiстратуры i назначыў першым Апостальскiм адмiнiстратарам гэтай царкоўнай акругi айца-езуiта Мiкалая Мессмера, якi да гэтай пары служыў рэктарам дыяцэзiяльнай семiнарыi ў Навасiбiрску. Адначасова з назначэннем Папа ўзняў а.Мессмера да бiскупскай годнасцi.
Айцец Мiкалай Мессмер нарадзiўся 19 снежня 1954 года ў Карагандзе. Уступiў у Таварыства Езуса 1 верасня 1978 года. З 1984 да 1989 года вучыўся ў Рыжскай семiнарыi. 28 траўня 1989 года быў высвячаны ў святары. 7 кастрычнiка 2001 года склаў канчатковыя шлюбы ў Таварыстве Езуса. У 2004 годзе скончыў курс навучання ў галiне тэалогii ў рымскiм Папскiм Грыгарыянскiм унiверсiтэте.







All the contents on this site are copyrighted ©.