2006-03-21 13:28:22

Артыкул у часопiсе "Popoli" аб рэлiгiйнай сiтуацыi ў Албанii.


Мiсiянарскi часопiс iтальянскiх айцоў-езуiтаў “Popoli” змесцiў на сваiх старонках артыкул аб рэлiгiйнай сiтуацii ў Албанii. На думку аўтараў, каранi рэлiгiйнай абыякавасцi ў сучаснай Албанii шчыльна звязаныя з палiтыкай “дзяржаўнага атэiзма”, што праводзiлася ў часы кiравання Энвера Хаджы, але i праз паўтара дзесяцiгоддзя пасля заканчэння камунiстычнай дыктатуры лiк абыякавых да рэлiгii албанцаў працягвае павялiчвацца. I гэта не гледзячы на тое, што ў Албанii з даўнiх часоў прысутныя розныя хрысцiянскiя канфесii i мусульмане. Редакцыя часопiса лiчыць, што найбольшых поспехаў у пераадолiннi рэлiгiйнай абыякавасцi ў краiне асягнулi католiкi. Гэта, у пэўным сэнсе, тлумачыцца тым, што сёняшнiя албанцы бачаць у iсламе нагоду да еўрапейска-амерыканскай дыскрымiнацыi, а праваслаўе атоесамлiваецца са спробамi асiмiляцыi з боку праваслаўных Грэцыi i Сербii. На гэтым фоне каталiцтва выступае гарантам двух пераваг: з аднаго боку – гэта магчымасць уваходу ў скалад сямьi еўрапейскiх народаў, а з iншага – захаванне нацыянальнай самасвядомасцi, насуперак праваслаўнаму балканскаму ўплыву.







All the contents on this site are copyrighted ©.