У Сiднэi прайшла канфярэнцыя прысвячаная 40 гадавiне выхаду дэкрэта "Ad Gentes".
Колькасць вернiкаў-аўстралiйцаў стала павялiчваецца, i Царква павiнна быць падрыхтаванай
да “гэтага духоўнага i рэлiгiйнага абуджэння”, - заявiў арцыбiскуп Сiднэйскi, кардынал
Джордж Пэлл, выступаючы на канфярэнцыi, прысвячанай 40 гадавiне абнародвання дэкрэта
II Ватыканскага сабора “Ad Gentes” /”Да народаў”/. “У сучасны перыяд сiтуацыя
з католiкамi ў Аўстралii стабiльная, i я настроены аптымiстычна адносна мiсii Царквы.
Мы бачым узрост паклiканняў да святарства i вялiкую зацiкаўленасць людзей да веры,
асаблiва ў маладзёвых асяродках”, - зазначыў кардынал. “У некаторых частках Акiянii
асобныя пастыры больш схiльныя да сацыяльнага развiцця, але пасланне “Ad Gentes” вяртае
нас да важнейшай неабходнасцi падзялiцца з людзьмi верай у Езуса Хрыста i любоўю Пана”,
- падкрэслiў аўстралiйскi каталiцкi ерарх. “Мы павiнны супрацьставiцца эрозii
веры ў каталiцкiм грамадстве, узмацняючы хрысцiянскую самасвядомасць, падтрымлiвая
сувязi памiж верай i жыццём, а таксама даючы сваiм жыццём прыклад паслядоўнага наследвання
навукi Езуса i Яго надзейных сведкаў”, - асаблiва адзначыў кардынал Пэлл. Ён таксама
падкрэслiў важнасць ролi СМI i, асаблiва, iнтэрнэта ў краiнах Акiянii, бо яны з’яўляюцца
“фундаментальнымi для пастырскай апекi моладзi”.