2006-03-20 10:54:11

Семiнар для глухiх вернiкаў у Вiннiцы.


У гэтым вядомым украiнскiм горадзе прайшоў VI° Агульнаўкраiнскi семiнар для глухiх “Размова без слыха”. Песнi, казаннi, тэатральныя мiнiацюры глухiх i сурдаперакладчыкаў – неад’емная характырыстыка падобных семiнараў.
У сёлятнiм семiнары прыймалi ўдзел госцi з Кiева, Харкава, Першамайска i Славянска. Адкрыў мерапрыемства малiтваў бiскуп пратэстантскай Царквы веры Эвангельскай Мiхал Якабчук.
Узначалiў работу семiнара спадар Павел Грыгарэнка, адзiн з заснавальнiкаў руху служэння глухiм ва Украiне. Вось што ён зазначыў з нагоды семiнару, адказваючы на пытаннi журналiстаў тэлерадыёкампанii “Пiлiгрым”: “Гэта ўжо шёсты семiнар для глухiх з усёй Украiны, якi праводзiцца ў Вiннiцы. Служэнне глухiм не вельмi распаўсюджана ва ўкраiнскiх Цэрквах, хаця ж яно ёсць вельмi важным. Глухiя людзi, як нiхто iншы, маюць патрэбу ў зносiнах, у вывучэннi Слова Божага, у атрыманнi ведаў для таго, каб несцi Добрую навiну сабе падобным. Такiя спатканнi натхняюць iх, падвышаюць узровень iхняй самаацэнкi, яны адчуваюць Паньскае паклiканне i робяцца больш актыўнымi ў сваiх Цэрквах менавiта пасля падобных семiнараў”.
Наступным мерапрыемствам, прысвечаным праблемам глухiх, будзе мiжнародны семiнар для сурдаперакладчыкаў “Размова рук”, якi плануецца правесцi на пачатку чэрвеня бягучага года таксама ў Вiннiце.







All the contents on this site are copyrighted ©.