2006-03-20 14:20:53

Кардынал Поль Пупар ад сакавіка ўзначальвае ўз"яднаныя Кангрэгацыі.


RealAudioMP3 Акрамя Папскай рады па культуры, Яго эмінэнцыя Поль Пупар цяпер апякуецца і Радаю па міжрэлігійным дыялогу. У інтэрв"ю адносна гэтай перамены пралат адзначыў,што высокая пасада і адказнасць апекавацца двума гэтымі ватыканскімі дыкастэрыямі значыць, што Царква мае патрэбу ў асаблівай увазе да распаўсюджання Дабравешчання усім жыхарам Зямлі сродкамі культуры. Папа Бенедыкт 16, спалучаючы два ватыканскія ведамствы ў адно, адзначыў, што такое зліццё дапаможа ажывіць дыялог між культурамі і канкрэтна між прадстаўнікамі розных рэлігій.
Праграмаю для ўсіх супрацоўнікаў абодвух радаў кардынал Пупар назваў "міжрэлігійны дыялог,заснаваны на культурным абмене, здольным палегчыць для ўсіх членаў каталіцкае Царквы ...кантакты і дасць католікам новыя магчымасці ў справе абвяшчэння Эвангелля людзям іншых рэлігій".







All the contents on this site are copyrighted ©.