Выданы iтальянскi пераклад зборнiка артыкулаў аб злачынствах камунiстаў.
Убачыў свет iтальянскi пераклад зборнiка “Чорная кнiга еўрапейскага камунiзму”, падрыхтаваны
калектывам аўтараў пад рэдакцыяй французскага гiсторыка Стэфана Куртуа. Выданне з’яўляецца,
у пэўным сэнсе, працягам падобнай працы, якая выйшла ў свет пад рэдакцыяй таго ж самага
аўтара ў 1997 годзе i была перакладзена на многiя мовы. У новым выданнi паведамляецца
аб малавядомых злачынствах камунiстаў у Еўропе. У прыватнасцi, асаблiвы нацiск у iм
робiцца на краiны Балтыi, у якiх камунiстычны рэжым СССР праводзiў асаблiва гвалтоўную
палiтыкi каланiзацыi i русiфiкацыi, асаблiва ў Эстонii. У артыкуле iтальянскай газеты
“Il Giornale”, прысвечаным выданню напiсана, што мэтай камунiстаў было “пераўтварыць
тры прыбалтыйскiя народы ў меньшасць на ўласнай тэрыторыi, карыстаючыся тэрорам i
палiтыкай генацыда”. Асобныя раздзелы кнiгi прысвечаны рэпрэсiўнай сiстэме ў Румынii,
ахвярам камунiзму ў Грэцыi, Германii, Францыi, Iталii. У лiку аўтараў зборнiка
“Чорная кнiга еўрапейскага камунiзму” – нядаўна памёрлы Аляксандр Якаўлеў, былы член
Палiтбюро, вынаходнiк тэрмiну “перестройка” i паплечнiк Гарбачова ў апошнiя гады жыцця.