2006-03-20 14:18:15

Ватыкан: Сьвятая Імша для работнікаў


Са сьветам працы Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся раніцай, ў нядзелю 19-га сакавіка ( на сьвята Сьвятога Язэпа), ў Ватыканьскай Базыліцы Сьвятога Пятра. Тут адслужыў Эўхарыстыю для італьянскіх работнікаў. У сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб працы, якая знайшлася ў цэнтры хуткіх і складзеных перамен
RealAudioMP3
Праца набірае найбольшага значэньня, калі справа ідзе пра зьдзяйсьненьне чалавека і разьвіцьцё грамадзтва. Дзеля гэтага варта, каб была яна арганізаваная і выконваная з поўнаю пашанаю чалавечае годнасьці і ў служэньні супольнаму дабру. Адначасна неабходным зьяўляецца- сказаў яшчэ Папа—каб чалавек не даўся зьняволіцца працы, каб яе не ўшаноўваў ідалапаклонна, бачачы ў ёй апошні і канчатковы сэнс жыцьця.
У гэтым кантэксьце Папа Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў патрэбу ўласьцівага адпачынку пасьля працы. У біблійнай традыцыі яна прыбірае проста форму прыказаньня. Для веруючага чалавека сэнс працы не замыкаецца паміж неабходнымі прафэсійнымі кваліфікацыямі а справядлівым грамадзкім парадкам. Уласьціва разуметая праца стаецца дарогаю асабістага асьвячэньня, чаго прыклад даў сьвяты Язэп.
RealAudioMP3
Яму хацеў-бы даручыць моладзь, якая з цяжкасьцю ўваходзіць у сьвет працы, безпрацоўных і тых, якія церпяць вынікі крызісу працы, які распаўсюджваецца- працягваў Папа. Хай Сьвяты Язэп, разам з Марыяю, сваёй жонкаю, чувае над усімі работнікамі і выпрасіць сем”ям ды ўсяму чалавецтву радасьць і мір.








All the contents on this site are copyrighted ©.