2006-03-17 07:02:23

Пасланне кардынала Дауда аб дапамозе хрысцiянам на Святой зямле.


Прэфект Ватыканскай кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў накiраваў бiскупам усяго свету спецыяльнае пасланне, у якiм заклiкаў iх падтрымаць хрысцiянаў, што жывуць на Святой Зямле.
Кардынал Iгнат Муса Дауд адзначыў, што “зямля Пана працягвае быць арэнай канфлiкта, якi цягнецца ўжо дзясяцiгоддзi i пазбаўляе каталiцкiя суполкi i арганiзацыi магчымасцi праводзiць рэлiгiйныя, гуманiтарныя i культурныя мерапрыемства”.
“Падобная сiтуацыя вядзе да галечы i беспрацоўю i аказвае негатыўны ўплыў на семьi i ўсё насельнiцтва ў вогуле. Акрамя таго, такiя абставiны спрыяюць трываламу зыходу хрысцiянаў, асаблiва моладзi, якая пазбаўлена перспектыў на годную i бяспечную будучыню”, - падкрэслiў кардынал Дауд.
Нягледзячы на ўсе гэтыя цяжкасцi, галава ватыканскай кангрэгацыi адзначыў, што “цяпер ёсць асаблiва важнай прысутнасць хрысцiянаў у Святой Зямле дзеля асягнення мiра i дабра ўсёй Сусветнай Царквы, якой неабходны жывыя суполкi вернiкаў, што маюць магчымасць прапаведваць Эвангелле ў святых месцах”.
Прэфект Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў нагадаў у сваiм пасланнi аб спатканнi Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° з удзельнiкамi Асамблеi па арганiзацыi дапамогi Усходнiм Цэрквам, якая прайшала ў чэрвенi 2005 года.
Пад час згаданага спаткання Папа адзначыў, што “станоўчыя змены за апошнiя месяцы ўзмацняюць надзею на тое, што неўзабаве надыйдзе дзень прымiрэння памiж рознымi суполкамi, якiя жывуць у Святой Зямле” i заклiкаў трывала ўзносiць малiтвы за мiр у гэтым рэгiёне планеты.
“Абавязкам усiх католiкаў свету з’яўляецца ўзнясенне малiтваў за хрысцiянскiя суполкi Святой Зямлi i аказанне iм канкрэтнай дапамогi”, - падкрыслiў кардынал Дауд.







All the contents on this site are copyrighted ©.