2006-03-15 14:13:34

Папа Бенедыкт 16 прымаў
кіраўніка спецыяльнай структуры ААН,
якая адказвае за пракармленне чалавецтва.


У Рыме, дзе знаходзіцца сядзіба ФАО - падраздзялення ААН па харчовай дапамозе і ўсталяванню сусветнага справядлівага парадку ў аграпрамысловым комплексе, выйшла спецыяльная ,прынагодная заява гэтай міжнароднай арганізацыі.Яе старшыня спадар Морріс зноў падкрэслівае выдатны ўклад каталіцкае Царквы, яе арганізацый і асобных католікаў у справу выкаранення голаду на Зямлі. Спецыяльныя радкі прысвечаны і сустрэчы ў Ватыкане. Морріс асабліва адзначвае, што гаворка з Папам сталася для яго вялізным гонарам і блаславенствам. "Духоўная, маральная і матэрыяльная дапамога Касцёла і Папы Бенедыкта 16 ёсць натхняючым блаславенствам",- падкрэслівае кіраўнік ФАО.
З моманту ўстанаўлення Харчовага падраздзялення ААН яго называюць самай буйной гуманітарнай арганізацыяй у сусветным маштабе. Ад 1963 года ў рамках яго праграм было аказана дапамогі на дзясяткі мільёнаў долараў і перададзена патрабуючым, асабліва ў раёнах стыхійных і экалагічных бедстваў, з паўмільёна тон харчовых прадуктаў ды столькі ж кубалітраў пітной вады. Дапамога аказваецца і пастаянна - праз пункты ФАО, якія сёння дзейнічаюць ў 80 краінах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.