2006-03-14 13:21:55

Усе працаўнікі аграпрамысловага комплексу
маюць права на роўнасць у развіцці.


Менавіта такі пастулат сцвердзіў яшчэ раз апостальскі нунцы ва Ўругваі арцыбіскуп Януш Болонек.Нагодаю сталася Канферэнцыя па праблемах аграрнай рэформы,што прайшла ў Монтэвідэо на ініцыятыву ФАО -Харчовай і Сельскагаспадарчай структуры ААН. Прадстаўнік Святога Пасаду падкрэсліў, што тэмы канферэнцыі вельмі важныя для чалавецтва і напрамкі кранаюць каталіцкую Царкву,якая бачыць сваё пакліканне ў дапамозе людзям ва ўсіх галінах. Сёння маецца відавочная неабходнасць надаць новы імпульс міжнароднаму зграмаджанню, каб супрацьставіцца цяжкасцям на шляху развіцця. У шэрагу першаступенных праблем - і праблема сусветнай сельскай гаспадаркі.Рабіць яе другарадным пытаннем дня было б згубна для сацыяльнага, эканамічнага, а нават духоўнага поступу чалавецтва. Арцыбіскуп Болонек даў на канферэнцыі заўвагу, што,
нягледзячы на багацце ініцыятываў,якія прымаюцца ў розных частках свету і накіраваныя на палепшанне становішча асоб, занятых у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, мільёны людзей усё яшчэ чакаюць на рэальныя вынікі, у прыватнасці, на пераадоленне голаду. Адной з прычын захавання такога становішча апостальскі нунцы назваў некаторы адрыў гэтых праектаў і праграм ад рэчаіснасці розных краін і народаў, адсутнасць у іх сувязі з традыцыйнымі структурамі, маральнымі каштоўнасцямі і самастойнымі здольнасцямі людзей і цэлых нацыянальных грамад на месцах.








All the contents on this site are copyrighted ©.