2006-03-14 11:59:50

Мiжрэлiгiйнае спатканне на Фiлiпiнах.


Кiраўнiкi розных рэлiгiй краiнаў Азii i Цiхаакiянскага рэгiёну падцвердзiлi сваю гатоўнасць да супольнай барацьбы супраць тэрарызму, да выкаранення галечы i несправядлiвасцi, i асягненню мiра i сацыяльнага спакою.
Такой ёсць канчатковая рэзалюцыя, падпiсаная больш чым 150 кiраўнiкамi хрысцiянскiх, мусульманскiх, буддыстскiх i iндуiстскiх грамадаў розных краiнаў згаданага рэгiёна пасля заканчэння спаткання, якое адбылося ў г. Кебу на мiнулым тыднi.
Акрамя гэтых пытанняў, удзельнiкi сустрэчы таксама абмеркавалi i ўзросшую важнасць ролi тэхналогiй сродкаў масавай iнфармацыi. Рэлiгiйныя лiдэры падкрэслiлi, што менавiта СМI здольныя адыграць важную ролю ў пераадоленнi нянавiсцi i асягненнi дыялогу i згоды памiж прадстаўнiкамi розных веравызнанняў.
Арганiзатар мiжрэлiгiйнага спаткання, бiскуп Гуттiеррес, якi ўзначальвае камiссiю “Справядлiвасць i мiр” пры Бiскупскай канфярэнцыi Фiлiпiнаў, адзначыў, што ён задаволены вынiкамi сустрэчы. Каталiцкi дастойнiк упэўнены, што ў блiжэйшым будучым будуць арганiзаваны i iншыя падобныя экуменiчныя мерапрыемства. Па ягоных словах, дыялог удзельнiкаў спаткання праходзiў у атмасферы ўзаемнай павагi.







All the contents on this site are copyrighted ©.