2006-03-14 13:15:38

Берагчы людзей з абмежаванымі здольнасцямі
заклікаў католікаў Папа Бенедыкт 16.


У прыватнасці, такі напамін аб універсальнасці міласэрддзя Свяцейшы Айцец змясціў у пасланні на імя кардынала Джэральдо Маджэла Анело,галавы Біскупскай Канферэнцыі Бразіліі. У гэтай Лацінаамерыканскай краіне вялікіх маёмасных,сацыяльных і этнічных кантрастаў ёсць асабліва вялікая неабходнасць тым, хто верыць у Хрыста і жадае крочыць па Ягоных слядах,выяўляць дух міласэрднасці , асабліва ў адносінах людзей з адхіленнямі ў здароўі. "Нават калі гэтыя захворванні тычацца іхных інтэлектуальных і сэнсарных здольнасцей,-указвае Папа,- гэтыя чалавечыя сыны працягваюць заставацца людзьмі і маюць усе святыя і неад'емныя правы чалавека".
У пасланні да бразільцаў, у асаблівы спосаб да іхных духоўных пастыраў, Папа звяртае ўвагу на неабходнасць абароны жыцця ад моманту яго зачацця і да натуральнай смерці, што з'яўляецца правам і абавязкам кожнага чаалвека.Дык Царква будзе пастаянна гэта сцвярджаць.Усе людзі, незалежна ад умоваў быцця ці здольнасцей, ёсць носьбітамі ўнікальнай і выключнай каштоўнасці .Часта, аднак,правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі падзьвяргаюцца нападам. Нельга не хвалявацца ў абліччы працэсаў унітарнай мадэлі медычнай этыкі. Абаронцы правоў інвалідаў заклапочаныя спробамі апраўдаць эўтаназію і аборты пры адхіленнях у развіцці плоду, заснаваных на паняцці "якасці жыцця". Задача хрысціянаў - абараняць жыццё і адстойваць важнасць падтрымання вартасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.







All the contents on this site are copyrighted ©.