2006-03-13 11:34:20

Пад час наведвання нашага Радыё Папе быў падораны маленькi аудыёплэер.


Пад час вiзыта Бенедыкта XVI° на Радыё Ватыкана яму быў зроблены не зусiм звычайны для Папы падарунак. Кiраўнiк тэхнiчнага аддзела спадар Мауро Мiлiта ўручыў Свяцейшаму Айцу лiчбавы аудыёплэер «Айпод нано», якi адрознiваецца ад iншых аудыёплэераў вельмi малымi памерамi i вялiкай ёмiстасцю – 2 гiгабайта. У яго ўжо «закачаны» некаторыя праграмы нашага Радыё на iтальянскай, нямецкай i англiйскай мовах, а таксама класiчная музыка, якая падабаецца Папе – гэта творы Бетховена, Моцарта, Шопена, Чайкоўскага i Стравiнскага. Сярод запiсаных перадач – праграма Радыё Ватыкана аб любiмым кампазытары Бенедыкта XVI° - Моцарте, прымеркаваная да яго 250-годдзя.
Корпус плэера выкананы з нержавеючага сплава з гравiроўкай на iтальянскай мове: «Яго Святасцi Бенедыкту XVI°». У памяць плэера закладзены таксама некаторыя навiны на нямецкай мове, якiя пайшлi ў эфiр у красавiку мiнулага года, калi Язэп Рацынгер быў абраны на Пасад св. Апостала Пятра.
Пад час вiзыта з нагоды 75-гадавiны нашага Радыё Папа атрымаў шмат iншых падарункаў, што Генеральны дырэктар Радыё а.Федэрыко Ламбардзi пракаментаваў наступным чынам: “У нас няма вялiкага дарагога падарунка Свяцейшаму Айцу, але мы можам прэзентаваць яму невялiкiя сымвалы нашай працы”.., сярод якiх было шмат кампакт-дыскаў з перадачамi Папскага радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.