2006-03-13 13:46:01

Арцыбiскуп Валенсii зрабiў заклiк аб павазе да годнасцi чалавечага жыцця.


Арцыбiскуп Валенсii монс. Агусын Гаско заклiкаў жыхароў краiны баранiць годнасць чалавечага жыцця на ўсiх стадыях развiцця i асудзiў практыку iлжы i недамоўленасцi, якую актыўна выкарыстоўваюць некаторыя асобы. “Само паняцце “прэдэмбрыён” з’яўляецца насмешкай над чалавечай годнасцю самых уразлiвых”, - зазначыў гiшпанскi ерарх.
“Грамадства, у якiм да чалавечага эмбрыёна ставяцца як да эмбрыёна парсюка, у рэшце прывядзе да паскорання ўсёдазволенасцi, якая паўплывае самым негатыўным чынам на самых безабаронных членаў грамадства”, - дадаў монс. Гаско.
У сваiм пасланнi “Чалавек ёсць недатыкальным на ўсiх стадыях развiцця” арцыбiскуп рашуча асудзiў магчымасць знiшчэння чалавечых эмбрыёнаў дзеля атрымання клетак, якiя магчыма выкарыстоўваць для лячэння хваробаў. “Як нельга забiваць дзiця, якое пакутуе ад нейкага захворвання, так нельга знiшчаць безабаронны эмбрыён дзеля аздараўлення iншага церпячага”, - падкрэслiў арцыбiскуп Валенсii.
“Усе медычныя даследваннi павiнны браць пад увагу годнасць i права на жыццё кожнага чалавека. Нiхто не даў чалавеку права на тое, каб пазбаўляць жыцця iншага чалавека”, - зазначыў гiшпанскi дастойнiк. Пры гэтым ён падкрэслiў, што з моманту зачацця эмбрыён мае ўсе унiкальныя генетычныя характэрыстыкi, i лiчыць яго проста аб’ектам для даследванняў, пад час якiх ён будзе знiшчаны, абсалютна недапушчальна.







All the contents on this site are copyrighted ©.