2006-03-13 13:48:51

Сімпозіум
"Права на жыццё - у навучанні Папы Яна Паўла 2" пройдзе ў сярэдзіне сакавіка ў Італіі.


У базіліцы манастыра Монтэ Касіно будзе адпраўленая святая заўпакойная Імша ў памяць аб Яне Паўле 2-м, гадавіну смерці якога чалавецтва адзначыць ўжо ў гэтым красавіку.
Польскі Папа пакінуў Царкве багатую спадчыну роздуму над праблемай абароны жыцця,гуманізма як адзінай дарогі да цывілізацыі любові, - для хрысціянаў і ўсіх людзей добрае волі.Асаблівы акцэнт ў цяперайшай сустрэчы госці абацтва ў гарах Касіно зробяць на базавай пазіцыі Еўропы на хрысціянскіх каранях - у спалучэнні з навучаннем Яна Паўла 2-га, які перад пачаткам 3-га тысячагоддзя разумеў важнасць усведамлення і замацавання гэтай праўды ў свядомасці людзей свету. Так, у 1987 годзе ён заявіў на Кангрэсе Руху ў абарону жыцця: "Дзякуючы хрысціянству Еўропа раскрыла вартасць кожнай персоны паасобку-як каштоўнасць; і гэтае адкрыццё з еўрапейскай культуры зрабіла ў вышэйшай ступені гуманістычную культуру."
Заўпакойную Імшу на гадавіну смерці Яна Паўла 2-га ў славутай базіліцы манастыра Монтэ Касіно узначаліць абат,біскуп Бернардо д'Аноріо







All the contents on this site are copyrighted ©.