2006-03-09 13:54:56

Падрыхтоўкі да Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі


Працягваюцца падрыхтоўкі да другога Спэцыяльнага Зграмаджаньня Сыноду Біскупаў адносна Афрыкі, якія пачаліся ўжо год таму назад за часоў Папы Яна Паўла ІІ.
У цяперашнім этапе прац падрыхтоўваецца першы рабочы дакумант на Сынод, так званы “Лінэамэнта”. У дакуманце гэтым уздымаюцца, асабліва тэмы прымірэньня, справядлівасьці і міру ў кантэксьце эвангэлізацыйных намаганьняў на афрыканскім кантынэнце. Дакумант бярэ пад увагу інкультурацыю, дыялог з хрысьціянамі розных веравызнаньняў ды з людзьмі іншых рэлігій—асабліва з музульманамі.
Гэнэральны Сакратар Сыноду Біскупаў, арцыбіскуп Ніколя Этэровіч ( дарэчы быўшы Апостальскі Нунцый на Украіне) перадасьць гэты дакумант Папе Бэнэдыкту 16-му.








All the contents on this site are copyrighted ©.