Ватыкан: сьвяткаваньні першае гадавіны сьмерці Яна Паўла ІІ
Ружанцовая малітва на Плошчы Сьвятога Пятра ўвекавечыць першую гадавіну сьмерці Яна
Паўла ІІ. У лісьце да пробашчаў Вечнага Гораду, кардынал Камільло Руіні запрасіў
вернікаў, каб у нядзелю 2 красавіка , а гадзіне 21 паводле рымскага часу, прыбылі
на Ружанцовую Малітву. Гэтая сустрэча мае быць падзякаю Богу за дар, якім Ян Павал
ІІ быў для Касьцёла і чалавецтва. Папскі Вікарый для рымскае дыяцэзыі падкрэсьліў
ў сваім лісьце, што справа ідзе пра паўторнае перажыцьцё “клімату інтэсіўнае малітвы,
якая суправаджала адыход Яна Паўла ІІ на канчтковую сустрэчу з Богам”. Папа Бэнэдыкт
16 прывітае вернікаў, якія прыйдуць на Плошчу Сьвятога Пятра, з вакна сваей бібліятэкі. Як
паінфармавана, гэтага дня Ватыкан і Кракаў, спалучыць а гадзіне 21.37 (цэлы час паводле
рымскага часу) спэцыяльны тэлемост. Папа Бэнэдыкт 16 прывітае моладзь з Польшчы,
што зьбярэцца перад “вакном Папы” на плошчы перад Домам Кракаўскіх Арцыбіскупаў. 3
красавіка, а гадзіне 17.30 Бэнэдыкт 16 адслужыць у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра
Імшу за душу Яна Паўла ІІ.