Арцыбiскуп Форте зрабiў каментарый казання Бенедыкта XVI° аб Вялiкам Посце.
“Толькi вызвалiўшыся ад рабства iлжы i граха i адкрыўшыся да праўды, людзi набываюць
сэнс жыцця, мiр, любоў i радасць”, - гэтыя словы былi прамоўленыя Свяцейшым Айцом
перад Багародзiчнай малiтвай “Анёл Панскi” у першую нядзелю Вялiкага Посту. Бенедыкт
XVI° заклiкаў вернiкаў выкарыстаць гэты перыяд дзеля таго, каб уважлiва перагледзiць
сваё жыццё шляхам разважанняў i малiтвы. Монс. Бруно Форте, арцыбiскуп iтальянскага
горада Кьетi, развiў гэту думку Папы перад мiкрафонам нашага Радыё. “Немагчыма весцi
размову аб пакаяннi, калi ў поўнi не разумеешь граха i ягонага цяжару, - заўважыў
ён. – Не дзеля таго, каб сфармаваць негатыўнае бачанне чалавека, але дзеля таго, каб
рэалiстычна ставiцца не толькi да яго велiчы, але i да ягонага трагiзма. Быццё чалавека
– гэта быццё трагiчнае з нагоды зла, якое яго адзначае”. Зразуменне грахоўнасцi дапамагае
зразумець усё дабрыню Бога, адкрытую нам у Езусе Хрысце. Папа ў сваiм звароце
да вернiкаў гаварыў аб тым, што свабода магчыма толькi пасля пераадолення спакусы.
Гэту думку Свяцейшага Айца арцыбiскуп Форте пракаментаваў наступным чынам: “Свабода
– гэта не толькi вольны выбар чагосьцi: ён можа быць i ненармальным выбарам свабоды.
Сапраўдная свабода прапануе вызваленне… Яна вызваляе нас ад сабе самiх, ад нашага
“я”, ад нашага эгаiзма. Такiм чынам, мы робiмся свабоднымi для Бога i для iншых людзей
у дынамiцы любовi. Сапраўдная свабода – гэта вызваленне любовi…; гэта мэта пошукаў
i жаданняў, але, адначасова, яна з’яўляецца божым дарам, таму Божая ласка мае яшчэ
адно iмя – “дараваная свабода”, - зазначыў арцыбiскуп Кьетi.