2006-03-08 14:02:06

Суполка старавераў з Менска далучылася да Рускай Праваслаўнай Царквы.


Кiраўнiк Беларускага Экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, мiтрапалiт Фiларэт, сустрэўся з кiраўнiкамi Старажытнаправаслаўнай паморскай суполкi старавераў. Пад час спаткання было афiцыйна аб’яўлена аб уваходзе згаданай суполкi ў склад Беларускага Экзархата РПЦ МП.
Ва ўручанай старшыне рады суполкi Вячаславу Кляменцьеву мiтрапалiтам Фiларэтам выпiсцы з пратакола паседжання Сынода Беларускага Экзархата РПЦ МП ад 6 лютага 2006 года, у прыватнасцi, напiсана: “Прыняць Старажытнаправаслаўную паморскую суполку старавераў г.Менска пад юрысдыкцыю Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхату) i называць яе “Прыход старавераў у гонар святога прарока Iльлi ў г.Менску Менскай епархii Беларускай Праваслаўнай Царквы”.
Пад час працяглай размовы мiтрапалiт Менскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх для ўсёй Беларусi, пазнаёмiўся з кожным з кiраўнiкоў суполкi, выслухаў iнфармацыю аб яе гiсторыi, сучасных праблемах i планах на будучыню, у тым лiку i аб ходзе работаў на будаўнiцтве храмавага комплекса праваслаўных старавераў у беларускай сталiцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.