2006-03-08 15:12:35

Выйсце з дэмаграфічнага крызісу -
у звароце да рэлігійных каштоўнасцей.


Беларуская праваслаўная Царква занепакоеная зніжэннем узроўню нараджальнасці ў краіне. Мітрапаліт Філарэт, RealAudioMP3 галава Беларускай праваслаўнай Царквы на Ўсебеларускім Народным Сходзе назваў асаблівым болем той факт, што нараджаецца ўсё меньш і меньш дзетак. І вызначыў шляхі да пераадолення крызісу:- "Можна з пэўнасцю казаць, што невычэрпны патэнцыял рэлігійных каштоўнасцей і духоўна-гістарычных традыцый нашага народа дапаможа ў пераадоленні праблем сучаснага грамадства." Высокі праваслаўны герарх прыпомніў аб тым, што праблемы, натуральна, узніклі не на пустым месцы. Адныя з іх дасталіся ў спадчыну з вядомых часоў, іншыя з'явіліся ў ходзе грамадзянскага засмучання, а гэтак памножаныя грамадскія хваробы мы бачым зараз увачавідкі. Патрыярх прыклікаў усіх не быць абыякавымі да іх. Асаблівы боль для Царквы і дзяржавы - гэта небяспечнае для цэлай беларускай нацыі зніжэнне нараджальнасці.Заняпад спалучаны з трывожным становішчам у галіне сямейных адносінаў і ў справе выхавання годнай асобы. Таксама хвалюючым фактарам застаецца праблема алкагалізму і наркаманіі. Мітрапаліт Філарэт назваў уражваючым і падвышэнне самагубстваў, чаму трэба супрацьставіць пяшчотныя адносіны да кожнага чалавека.









All the contents on this site are copyrighted ©.