2006-03-07 13:33:49

Тэлемост памiж Ватыканам i Расеяй, а таксама iншымi краiнамi.


У Санкт-Пецярбургскiм касцёле св.Кацярыны, якi знаходзiцца на Неўскiм прашпекце, 11 сакавiка збяруцца ўдзельнiкi тэлемосту з удзелам Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°. Тэлемост прысвячаны IV° Еўрапейскаму дню унiверсiтэтаў.
“Гэта першы падобны тэлемост з удзелам новага Папы Рымскага. У сувязi з гэтым ёсць асаблiва важным, што з расейскiх гарадоў быў абраны менавiта Санкт-Пецярбург”, - адзначыў адзiн з арганiзатараў тэлемосту з рассейскага боку спадар Iлля Строгаў.
Па ягоных словах, тэлемост аб’яднае ў малiтве жыхароў Балгарыi, Германii, Iрландыi, Гiшпанii, Кенii, Кот-д’Iвуара, Нiгерыi, Польшчы, Расеi i Францыi.
“У гэты дзень студэнты будуць адгаворваць ружанцовыя малiтвы разам з Папам, якi будзе знаходзiцца ў Ватыкане. Прамы эфiр пецярбургскай моладзi з Папам будзе доўжыцца шэсць мiнут, пад час якiх Свяцейшы Айцец звернецца да пецярбургскай моладзi, а студэнты будуць мець магчымасць задаць яму пытаннi”, - паведамiў сп. Строгаў.
Трансляцыя тэлемосту будзе весцiся на ўсю Еўропу пры дапамозе спадарожнiкаў i ў тых краiнах Афрыкi, дзе гэта дазволяць здзейснiць тэхнiчныя магчымасцi.
Ружанцовая малiтва з Бенедыктам XVI° таксама будзе транслiрвацца праз Iнтернэт. Мяркуецца, што агулам тэлемост будзе працягвацца 2 гадзiны 15 мiнут.







All the contents on this site are copyrighted ©.