Папа ўшанаваў сваім візітам Радыё Ватыкана,павіншаваўшы калектыў з 75-годдзем.
Бенедыкт 16 паблаславіў
працаўнікоў нашага Радыё і вашых пакорлівых слугаў - калектыў Беларускай рэдакцыі
на чале з айцом Клаўдзіем. У моманце рукапажацця на пытанне Свяцейшага Айца аб тым,ці
вялікая розніца між беларускай і рускай мовай, айцец Клаўдзі адказаў станоўча і, у
сваю чаргу, папрасіў Бенедыкта 16 прыпомніць у дзень ягонага Ангела - святога Язэпа
,19 сакавіка, што ў Беларусі будуць праходзіць выбары,каб маліўся і блаславіў беларускі
народ на добры для развіцця нацыі і кожнага жыхара Беларусі выбар. Сустракалі
высокага госця ў палацы Радыё 3 дырэктары : айцы-езуіты Федэріко Ламбардзі і Анжэй
Капроўскі ды свецкі, айцец сям'і ,былы аператар гуказапісу Альберто Гаспарі.
Па-першае, Папа Бенедыкт 16 паблаславіў пераабсталяваную па апошнім слове тэхнікі
студыю, якая атрымала імя Карала Вайтылы. Менавіта тут будучы папа Ян Павел 2,калі
быў яшчэ арцыбіскупам Кракаўскім, кардыналам сусветнае Царквы, даў з 30 інтэрв'ю
журналістам Польскай праграмы і іншых рэдакцый РВ. Потым адбылося кароткае маленне
ў нашай капліцы Дабравешання,з адкуль вы, паважаныя слухачы, сочыце за прамымі трансляцыямі
святых Літургій ў царкоўна-славянскай , украінскай і рускай мовх на вялікія царкоуныя
святы. Усе каля 400 супрацоўнікаў- прадстаўнікі 60 нацый - атрымалі Апостальскае
блаславенства .Знаходжанне Папы ў нашым радыёпалацы транслявалася ў рэальным часе
па кароткіх хвалях для гораду Рыму і па Інтэрнету з каментарыем па-італьянску, а
таксама па спадарожнікавым тэлебачанні. Напрыканцы Папа наведаў нашу актавую залю,
дзе ў сваёй прамове даў высокую ацэнку працы Радыё Ватыкана як сусветнаму розгаласу
Царквы, што вядзе 23-тысячыгадзіннае вяшчанне ў ў 45 мовах на ўсе кантыненты планеты.Ён
зноў паблаславіў журналістаў і тэхнікаў РВ - працаўнікоў на ніве гасподняй, а таксама
і слухачоў Радыё Ватыкана, уключаючы тых, хто звяртаецца да чытання ягонай ВЭБ-старонкі
ў Інтэрнеце.