2006-03-03 15:46:42

ЗША аб рэлігійнай свабодзе ў Іране


Камiсiя ЗША па мiжнароднай рэлiгiйнай свабодзе выпусцiла спецыяльную заяву аб становiшчы рэлiгiйных меншасцей у Iране.
На думку супрацоўнiкаў камiсii, у гэтай краiне не спыняецца “паток абражаючых заяў палiтыкаў i рэлiгiйных дзеячаў” у адносiнах да згаданых меншасцей, члены гэтых суполак розным чынам дэскрымiнуюцца, “што з’яўляецца вiдавочным сведчаннем трывожнай тэндэнцыi прыгнёту”.
Па словах старшынi Камiсii Майкла Кромартi, цяпер iранскiя лiдэры выкарыстоўваюць рыторыку, падобную на тую, якая была папулярнай у перыяд адразу пасля Iсламскай рэвалюцii. У краiне ўзмацнiўся цiск на рэлiгiйныя меншасцi, правы якiх i раней рэгулярна парушалiся.
Спадар Кромартi лiчыць, што iранскiя хрысцiяне ўсё часцей арыштоўваюцца, на iх здзяйсняюцца напады, спецслужбы назiраюць за iмi. “За апошнiя гады было адзначана некалькi выпадкаў, калi ўлады праводзiлi рэйды ў цэрквах пад час Богаслужбаў, арыштоўваючы i запалохваючы вернiкаў i святароў”, - адзначана ў заяве Камiсii ЗША па мiжнароднай рэлiгiйнай свабодзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.