2006-03-02 13:03:58

У пятніцу 3 сакавіка Папа наведае Ватыканскае Радыё


Прычынаю наведваньня зьяўляецца 75 гадавіна заснаваньня нашай радыёстанцыі.
А гадзіне 11, паводле рымскага часу, Папа прыбудзе да Палаццо Піо—рымскай сядзібы нашага Радыё - і прывітаюць яго, перад уваходам, Гэнэральны Дырэктар, айцец Фэдэрыко Ломбардзі; Дырэктар Праграмаў,айцец Андрэй Капроўскі ды Дырэктар Адміністрацыі нашага радыё, сп. Альбэрто Гаспары.
Візіт Папы будзе складацца з трох асноўных частак:
Па-першае, Папа асьвяціць табліцу ў памяць кардынала Кароля Вайтылы ў так званай Студыі 3, дзе ў гадах папяраджаючых ягоны выбар на Пасад Апостала Пятра, кардынал Вайтыла даў для Польскай Праграмы больш за 30 інтэрв”ю.
Па-другое, з кароткай малітвы у нашай капліцы Дабравешчаньня
Па-трэцяе, з прамоваў дырэкцыі нашага радыё ды самога Сьвяцейшага Айца, што адбудзецца ў Зале імя Марконі.
У часе візіту на Ватыканскім Радыё Папа Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з супрацоўнікамі 39 праграм ды наведае новыя памешканьні праграмы One-O-Five і Музычных Праграмаў.
Наведваньне Папы будзе перадавацца ў прамы эфір на нашай рымскай радыёпраграме One-O-Five. А Ватыканскі Тэлевізійны Цэнтр ( CTV) будзе перадаваць прамую тэлевізійную трансляцыю, якая будзе даступнаю па Інтэрнэце: www.radiovaticana.org ды на тэлевізійнай станцыі Telepace.








All the contents on this site are copyrighted ©.