2006-03-02 13:37:24

У Кiеве адчынiцца выстава, прысвечаная пераследаванням Грэка-каталiцкай Царквы.


3 сакавiка ў Культурна-мастацкiм цэнтры Нацыянальнага унiверсiтэта “Кiева-Магiлянская акадэмiя” адбудзiцца адкрыццё выставы “Рэпрэсiраваная Царква”, прысвечанай 60-годдзю пачатку массавых рэпрэсiй камунiстычнай улады супраць вернiкаў i Царквы ў Заходняй Украiне.
Выставу падрыхтаваў Львоўскi музэй гiсторыi рэлiгii. Акрамя музэйных калекцый, на выставе прадстаўленыя матэрыялы з архiва Iнстытута гiсторыi Царквы Украiнскага каталiцкага унiверсiтэта, музэя сакральнага мастацтва Львоўскай духоўнай семiнарыi Святога Духа Украiнскай грэка-каталiцкай Царквы.
“Экспанаты выставы дэманструюць iдэйныя i арганiзацыйныя асновы рэпрэсiўнай палiтыкi КПСС супраць вернiкаў i Царквы, знаёмяць наведвальнiкаў з трагiчнымi падзеямi 1945-1949 гг. у Заходняй Украiне, асвятляюць падзеi, злучаныя з лiквiдацыяй УГКЦ, паведамляюць аб дзейнасцi i непахiснасцi “катакомбнай” Царквы i аб легалiзацыi яе на мяжы 80-90 гг. ХХ стагоддзя”, - гаворыцца ў паведамленнi iнфармацыйнага аддзела Львоўскага музэя гiсторыi рэлiгii.
Выстава будзе працаваць у рамках Мiжнароднай навуковай канфярэнцыi “Насiлле ўлады супраць свабоды сумлення: рэпрэсiўная палiтыка Савецкай дзяржавы адносна хрысцiянскiх Цэркваў i вернiкаў”, якая пройдзе ў Кiеве з 3 да 5 сакавiка. Арганiзатарамi канфярэнцыi з’яўляюцца Нацыянальны унiверсiтэт “Кiева-Магiлянская акадэмiя” i Украiнскi каталiцкi унiверсiтэт. Удзел у канфярэнцыi прымуць вядомыя навуковыя супрацоўнiкi з Кiева, Львова, Палтавы, Запарожжа, Вужгарада, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Люблiна.







All the contents on this site are copyrighted ©.