2006-03-02 13:42:31

Заява прэс-сакратара Ватыкану адносна карыкатураў на Мухаммеда.


У сувязi са скандалам, выклiканым публiкацыяй у некаторых еўрапейскiх краiнах карыкатур на прарока Мухаммеда i выклiканымi гэтым канфлiктамi ў розных частках света, кiраўнiк Прэс-службы Апостальскай сталiцы, спадар Хоакiн Наварро-Вальс, заявiў, што “права на свабоду выказвання з’яўляецца безумоўным правам чалавека, але яно шчыльна злучана з павагай да пачуццяў iншых людзей”.
“Мы павiнны запытацца ў самiх сябе, чым з’яўляецца свабода выказвання, калi яна асягаецца шляхам абразы iншых людзей, якiя ў роўнай ступенi заслугоўваюць павагi”, - заявiў Наварро-Вальс.
Свой пункт гледжання кiраўнiк Прэсавай службы Ватыкану выказаў у Неапалi пад час цэрымонii ўручэння яму ганаровай прэмii за дзейнасць у галiне СМI. Пры гэтым ён адзначыў, што Свяцейшы Айцец Бенедыкт ХVI° акрэслiў сiтуацыю з карыкатурамi на прарока Мухаммеда, як “вельмi трывожную”, але выказаў упэўненасць, што “яна не прывядзе да вайны рэлiгiй”.







All the contents on this site are copyrighted ©.