2006-03-02 13:46:40

Cамраз ў рэчышчы 75-годдзя радыё
Ватыкана украінская рэдакцыя
адначае свой юбилей.




40 год таму распачаліся прамыя трансляцыі штотыднёвай Літургіі па-украінску. Слухали іх католікі па ўсім Савецким Саюзе.У часы забарон і падполля для грэка-католікаў гэта была адзінаю магчымасцю удзельнічаць ў Эўхарыстыі,адпраўленай грэка-каталіцкім святаром.
Сёння,ва ўмовах рэлігійнай свабоды, Украінская рэдакцыя радыё Ватыкана працягвае вяшчанне на Ўкраіну і таксама краіны нацыянальнай дыяспары. Асвятляецца дзейнасць Свяцейшага Айца і Дзяржавы Ватыкан, расказваецца аб сучасным жыцці Сусветнае Царквы .У праграмы ўваходзяць перадачы рэлігійнага, інфармацыйнага, гістарычнага і культурнага характару.
Па традыцыі, найбольшая ўвага надаецца святой Літургіі, акафістам, малебнам, можна пачуць і канцэрты духоўнай украінскай музыкі.







All the contents on this site are copyrighted ©.