2006-03-01 13:48:17

Як працягвалася сёння папяльцовая
серада ў Рыме?


RealAudioMP3 Папа ў перадвячэрнім часе ўзняўся на адзін з 7 старажытнейшых узгоркаў Рыму - Авентынскі. Тут славяцца дзе першахрысціянскія цэрквы, якія ў сярэднявеччы былі асвячаныя ў гонар Ансельма і Сабіны. Узначаліў працэсію з кардыналаў,арцыбіскупаў, біскупаў, манахаў-бенедыктынцаў,айцоў-даменіканцаў і мясцовых парафіянаў сам Папа Рымскі. Напачатку хроснага ходу - а менавіта ў такой форме "станцый " Езусавых цярпенняў адбылася працэсія - усе пакаенна памаліліся ў касцёле святога Ансельма, і завершылі працэсію па ўзгорку ў базіліцы святой Сабіны. Тут мела месца святая Эўхарыстыя з абрадам асянення кожнага верніка-прычасніка крыжам з асвячанага попелу.







All the contents on this site are copyrighted ©.