2006-02-28 13:47:08

Халдэа-каталiцкi бiскуп Багдаду асудзiў тэракт у мячэцi г.Самарры /Iрак/.


Халдэа-каталiцкi бiскуп Багдада Шлеман Вардунi рашуча асудзiў атаку на шыiтскую мячэць у iракскiм горадзе Самарра i заявiў, што не трэба неадаацэньваць рызыку грамадзянскай вайны ў Iране.
Выбух у мячэце ў Самарре адбыўся 22 лютага. У два наступныя пасля тэрарыстычнага акту днi па краiне пракацiлася хваля нападаў на сунiтаў, у вынiку чаго былi параненыя i забiтыя дзясяткi людзей.
“Гэтыя напады накiраваныя супраць Бога, цывiлiзацыi i чалавека, супраць усiх iракцаў. Гэта сапараўды драматычная падзея”, - заявiў бiскуп Вардунi.
“Згаданая мячэць, таксама як i iншыя мячэцi, з’яўляецца каштоўным помнiкам i ўваходзiць у лiк адметных помнiкаў культуры Iрака, - зазначыў каталiцкi ерарх. – Уявiце сабе, што са сваiм гiстарычным i культурным багаццем Iрак мог бы жыць толькi за кошт турызма. Тыя, хто здзейснiў гэтае барбарскае злачынства, зневажаюць Iрак i ягоны народ”.
Па меркаванню бiскупа Вардунi, “мэта тэрарыстаў простая – пасеяць непаразуменне i нянавiсць, ды замарудзiць развiццё краiны”. “Пакуль яшчэ няма грамадзянскай вайны, але калi мы сутыкаемся з падобнымi злачынствамi, рызыкi яе не трэба недаацэньваць”, - перасцярог халдэа-каталiцкi ерарх.







All the contents on this site are copyrighted ©.