Пасланне кардынала Руiнi з нагоды гадавiны смерцi Яна Паўла II°.
2 красавiка бягучага года Каталiцкая Царква адзначыць першую гадавiну з дня смерцi
Свяцейшага Айца Яна Паўла II°. З гэтай нагоды Папскi вiкарый Рыму, кардынал Камiлло
Руiнi, прапанаваў правесцi ў гэты дзень адмысловы дзень малiтвы дзеля выяўлення “моцнага
i глыбокага пачуцця падзякi”, якое шмат людзей адчуваюць у сваiх сэрцах па нашаму
ўлюбёнаму Папе Яну Паўлу II°”. Звяртаючыся да вернiкаў Вечнага горада з адпаведным
пасланнем, кардынал Руiнi запрасiў усiх жадаючых вечарам у нядзелю 2 красавiка а 9
гадзiне вечара сярэдняеўрапейскага часу сабрацца на плошчы Святога Пятра, каб разам
са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° адгаварыць “Ружанец” i, такiм чынам, зноў “перажыць
атмасферу глыбокай малiтвы, якая суправаджала пераход Яна Паўла II°” з гэтага свету
“да канчатковага спаткання з Панам”. Паведамляецца, што напрыканцы малiтвы Бенедыкт
XVI° звернецца з прывiтальнымi словамi да вернiкаў з акна свайго працоўнага кабiнета,
а ў панядзелак, 3 красавiка, узначалiць хаўтурную Богаслужбу за свайго вялiкага папярэднiка.