2006-02-28 07:21:23

Пасланне Бенедыкта XVI° Старшыне Бискупскай канфярэнцыи Кубы.


“Бог крочыць абок з усiмi, хто жыве за гэтай зямле, - з вернiкамi i тымi, што не вераць, блiзкiмi i далёкiмi, з тымi, хто сее i з тымi, хто жне, - бо ўсе заклiканы на свята жыцця, якое дорыць нам Айцец Нябесны”, - гэтыя словы належаць Свяцейшаму Айцу Бенедыкту ХVI°, з iмi ён звярнуўся да кардынала Хайме Лукаса Ортэгi i Аламiно, старшынi Бiскупскай канфярэнцыi Кубы ў сувязi з 20 гадавiнай Агульнакубiнскага царкоўнага спаткання, якое праходзiла ў сталiцы гэтай цантральнаамерыканскай краiны.
У сваiм лiсце Папа падкрэслiвае, што “чалавечая рэчаiснасць поўная падзеяў, i мы заклiканы перажываць iх як збаўчыя, бо час i гiсторыя напоўненыя боскай прысутнасцю, якая падтрымлiвае ды ўмацоўвае нас… Рэчаiснасць, - працягнуў сваю думку Свяцейшы Айцец, - гэта “шлях абяцанняў i збаўлення, па якiм трэба крочыць клапатлiвым i поўным спачування чынам, каб адкрыць па дарозе знакi i сiгналы жывога Бога, што крочыць разам з чалавецтвам”. У сувязi з гэтым Бенедыкт XVI° нагадвае аб заклiку, з якiм Папа Ян Павел II° звярнуўся да кубiнцаў i ўсяго чалавецтва пад час свайго наведвання Кубы ў 1998 годзе: “Няхай Куба адкрыецца свету, а свет адкрыецца Кубе”. Размова iдзе аб такiм “адкрыццi, якое патрабуе перад усiм падумаць, як адкрыць сваё сэрца i розум справе Бога; як – для тых, што жывуць разам – адкрыцца адзiн аднаму, у поўнi веры i даверу, нягледзячы на ўсе магчымыя адрозненнi ў светапоглядзе цi веры; i, урэшце, як адкрыцца сусветнаму грамадству, з няпростай задачай прыняць ягоныя магчымасцi i, у той жа час, ягоныя цяжкасцi”, - зазначыў Бенедыкт XVI°.







All the contents on this site are copyrighted ©.