2006-02-28 13:54:45

8 вялікіх сучасных кінарэжысёраў
знялі пранізлівы фільм ,каб біць званы
набату аб дзецях свету.




Назву-прысвячанне новаму кінатвору:"УСІМ НЯБАЧНЫМ ДЗЕЦЯМ" далі такую ж, як мае Фонд.Ён утвораны ЮНІСЭФам і яшчэ адной структурай ААН, якая адказвае за пракармленне чаалвецтва - ПАМам. Менавіта гэтаму Фонду і пойдуць сродкі, атрыманыя ад дэманстрацыі гэтага фільма і да таго ж прымеркаваных да яе выставаў, продажаў відэа- і музычных кампакт-дыскаў у краінах Заходняй Еўропы. Так,напрыклад, у Італіі кампанія, прысвечаная няшчасным дзецям,якія пакутуюць ад голада, насілля, эксплуатацыі, -распачынаецца 3 сакавіка.У ажыцяўленні здымкаў фільма прынялі ўдзел Эмір Кустурыца, Спік Лі, Рідлі Скотт, Джон Ву і іншыя 4 выдатныя рэжысёры, иницыятыва была падтрыманая Міністэрствам Замежных Спраў Італіі. Стужка складаецца, адпаведна, з 8 кранаючых сэрца гісторый аб пакутах малых, пяшчотных дзяцей,што на прыступку жыцця галадуюць і мучацца, дарослыя не забяспечваюць ім самых неабходных правоў,такіх,напрыклад, як права на адукацыю. Кожны сюжэт здыманы ў розных частках свету.Найгоршая сітуацыя па сваіх маштабах і разнастайнасці дзіцячых цярпенняў - у Афрыцы, дзе многія людзі з'яўляецца ў свет, скажоны войнамі, неабходнасцю ўцёкаў, голадам , смяротнымі хваробамі і пачварнай несправядлівасцю.
Вялікія кінамастакі сучаснасці ўздымаюць свой голас ў абарону дзяцінства і запрашаюць як мага больш людзей, паглядзеўшы фильм, ўносіць пасільны ўклад ў выратаваннедзяцинства,а значыць, у надзею чалавецтва на будучыню.







All the contents on this site are copyrighted ©.