2006-02-27 13:55:02

Папская Рада па пастырстве сярод імігрантаў
і вандраўнікоў рыхтуе дакумант
аб апецы для цыганаў.


Чакаецца выйсце ў свет чарговага дакуманту дэкастэрыя Святога Пасаду напрыканцы гэтага месяца. Яго прадставяць арцыбіскуп Агосціно Маркето,былы апостальскі нунцы на Беларусі,а зараз сакратар Рады, і кардынал Стэфан Фуміо Хамао.
Ужо вядома, што акрамя непасрэдных заданняў для царкоўных працаўнікоў на ніве пастырства, у ім будуць утрымлівацца і статыстычныя дадзеныя.У прыватнасці,аб тым, што адна з самых бедных і імкліва растучых нацыянальных меньшасцей ёсць цыганская.
6 млнаў цыганаў жыве ў краінах Усходняе Еўропы,калі ў свеце іх прыкладна,па меркаваннях ўлікавых службаў,ад 8 да 9 млнаў чалавек. Па дадзеных еўрапейскіх праваахоўных арганізацый, асобы цыганскага этнасу застаюцца ахвярамі прыціску і прыгнёту - як унутры сваіх суполак, так і звонку.







All the contents on this site are copyrighted ©.