А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу
Сьвятога Пятра, каб супольна з Ім адгаварыць гэтую багародзічную малітву. У сваёй
прамове, перад ейным адгаварэньнем Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб Вялікім Посьце, які
Каталіцкая Царква пачне ў сераду 1-га сакавіка. Вялікі Пост- сказаў Папа- зьяўляецца
вялікаю памяткаю мукаў Гасподніх ды падрыхтоўвае нас да Вялікадня. У гэтым пэрыядзе
мы пакліканыя да ажыцьцяўляньня пакутных адрачэньняў ды перажываецца яго ў “новым
духу” ўласьцівым Апосталу Паўлу, які знайшоў у Ісусе і яго Пасхальнай Таямніцы сэнс
свайго жыцьця і піша, што ад гэтага моманту ўсё павінна да Ісуса адносіцца. Па
вялікапосным шляху вядзе нас Найсьвятая Марыя- сказаў на заканчэньне сваей галоўнай
прамовы Сьвяцейшы Айцец—якая ў моманце, калі Ісус вырашыў ісьці ў Ерусалім, каб паддацца
там мукам, з поўнаю вераю пайшла за Ім. Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы
“Анёл Гасподні” Папа Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік за мір у Іраку і Нігэрыі. Сьвяцейшы
Айцец паклікаў да настойлівае малітвы і пакуты, каб Бог аддаліў ад Іраку, Нігэрыі
ды іншых месцаў нашага Зямнога Шару нішчэньне месцаў культу і насільле, якія апраўдываюцца
рэлігійнымі прычынамі. Гэтымі днямі надыходзяць
весткі аб трагічным насільлі ў Іраку, з замахамі нават на самыя мячэці. Гэта дзеяньні,
якія сеюць жалобу, распальваюць нянавісьць ды шкодзяць адбудове краіны. У Нігэрыі
працягваюцца ўзброеныя сутычкі паміж хрысьціянамі і музульманамі. Прынесьлі яны
многа ахвяраў ды зьнішчэньні Цэркваў і мячэцяў- сказаў Папа Бэнэдыкт 16. “Я рашуча
асуджаю парушаньне месцаў культу, Богу даручаю ўсіх памёршых і тых, якія іх аплаківаюць.
Заахвочваю таксама ўсіх да настойлівай малітвы і пакуты ў сьвятым часе Вялікага Посту,
каб Бог аддаліў ад гэтых дарагіх народаў і ад многіх іншых месцаў пагрозы падобных
канфліктаў.- сказаў Папа. Сьвяцейшы Айцец заўважыў, што плодам веры ў Бога не зьяўляюцца
антаганізмы, якія нішчаць, але дух братэрства і супрацоўніцтва дзеля супольнага дабра.
Бог, Стварыцель і Айцец усіх, тым больш строга зажадае рахунку сумленьня ад тых, якія
спасылаюцца на Ягонае імя, праліваюць братэрскую кроў- падкрэсьліў Папа. Пажадаў,
каб усе, за заступніцтвам Божае Маці, здолелі вярнуцца да Бога, які ёсьць сапраўдным
мірам.