2006-02-24 14:36:09

Арабскамоўныя праграмы будуць мець
прыарытэтнае развіццё на нашым Радыё


RealAudioMP3
Генеральны дырэктар айцец Федэріко Ламбардзі зрабіў такую заяву на прэсканферэнцыі ў сувязі з 75-годдзем Радыё Ватыкана і чаканым усім калектывам - журналістамі,тэхнікамі, архіварыўсамі і абслугоўваючым персаналам - наведаннем Дома радыё Свяцейшым Айцом Бенедыктам 16-м. Менавіта ў гэты дзень і будзе адзначаны юбілей. Місія РВ у адпаведнасці са статутам установы, як зазначыў ягоны дырэктар езуіт Федэріко Ломбардзі, - свабодна, праўдзіва і дзейсна аб'яўляць Дабравешчанне і спалучаць цэнтр каталіцтва Святы Пятровы Пасад і краіну - дзяржаву Ватыкан з рознымі краінамі па цэлым свеце.
Адказаў на пытанні журналістаў і новы дырэктар праграм Радыё Ватыкана ксёндз Анжэй Капроўскі.Ён дадаў, што арабская мова і культура не з'яўляюцца больш сканцэнтраваныя толькі на Блізкім Усходзе. Яны распаўсюджваюцца таксама ў многіх рэгіёнах Еуропы, Азіі і , наогул, па цэлым свеце.І гэта не толькі палітычная праблема,але таксама і культурная,і рэлігійная, і міжрэлігійная,таксама і царкоўная. Яшчэ адным прыарытэтам стаецца вяшчанне на краіны Азіі. "Мы ведаем, -сказаў далей айцец-езуіт Анжэй Капроўскі,- як Царква развіваецца ў Індыі, добра разумеем ролю хрысціянства Індыі для будучыні сусветнае Царквы і усведамляем поуняю важнасць захавання адкрытымі "усяленскіх" сувязей між касцёлам Індыі, Святым Пасадам ды мясцовымі цэрквамі на розных кантынентах...Маецца жыццёвая неабходнасць весці дыялог у разуменні культур краін вялізнага Азіяцкага кантыненту: Кітаю, Японіі, В'етнама..."
Не меньшая важнасць для інтэнсій маецца таксама і ў пост-камуністычных краінах Еўропы, -адзначыў айцец Анжэй.- Мы наогул маем быць мастом між Свяцейшым Айцом,Святым пасадам, Універсальнай Царквою і адпаведнымі грамадствамі ды мясцовымі цэрквамі"
Прысутныя у залі Друку Ватыкана журналісты атрымалі таксама адказы і на іншыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнікі вяшчання са святой сталіцы расказалі, што сёння Радыё Ватыкана мае 40 вяшчальных рэдакцый і вэб-старонкі на 30 мовах з уключэннем гукавых матэрыялаў праз Інтэрнет, адрас якога:
"www.radiovaticana.it."
Мы самі з цікавасцю даведаліся, што 57 працэнтаў гадавога бюджэту нашай установы - гэта ад 20 да 25 мільёнаў Еўра - ідзе на зарплаты и ганарары. На радыё Ватыкана мы маем творчы калектыў з 384 супрацоўнікаў, у асноуным - свецкіх. Толькі 34 святары і 9 манашак уваходзяць у склад рэдакцый і тэхнічных служб. Усяго мужчын - 269, жанчын 115.
на нашай радыёстанцыі ёсць архіў гукавых сведчанняў за 75 год існавання Радыё Ватыкана, у першую чаргу - галасоў Папаў Рымскіх.Толькі настаўленняў наступнікаў апостала Пятра захоўваецца 13 тысяч гадзін гуказапісу, якія пераведзены зараз таксама і ў лічбавы рэжым.







All the contents on this site are copyrighted ©.