75 гадавіна зьяўленьня Іконы Божай Міласэрнасьці Фаўстыне Кавальскай
22 лютага, дакладна 75 гадоў таму, у польскiм горадзе Плоцку, законнiце Фаустыне Кавальскай
з’явiўся абраз Боскай Мiласэрнасцi. З гэтай нагоды ў рымскiм касцёле Святога Духа
ў Сассii была адцэлебравана Святая iмша, якую ўзначалiў парах касцёла а.Юзэф Барт.
22 лютага 1931 года святая напiсала ў сваiм дзённiку наступные словы: ”Я бачыла Пана
Езуса, адна рука Яго была ўзнята для блаславенства, другая датыкалася да адзення на
грудзях, i з гэтага месца выходзiлi два праменi – чырвоны i белы. Езус сказаў мне:
намалюй абраз згодна мадэлi, якую бачышь, з надпiсам: “Езус я маю да Цябе давер!”.
Я жадаю, каб гэты малюнак быў урачыста асвячаны ў першую нядзелю пасля Пасхi – i гэтая
нядзеля павiнна быць святам Боскай Мiласэрнасцi”. Гэтае жаданне было здзейснена
30 красавiка 2000 года, калi Свяцейшы Айцец Ян Павел II далучыў Фаустыну Кавальскую
да лiку Святых i ўстанавiў свята Боскай Мiласэрнасцi. У 2002 годзе Ян Павел II у апошнi
раз узначалiў Святую iмшу на сваёй Радзiме ў касцёле Боскай Мiласэрнасцi ў Лагеўнiках,
у прыгарадзе Кракава, пад час якой урачыста даручыў свет Божай Мiласэрнасцi.