2006-02-23 13:30:05

Сярод нованазначаных Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° кардыналаў чатыры законнiка.


Тры з iх ужо мелi годнасць бiскупаў, а чацьвёрты ёсць простым святаром. Гэта законнiк-лазарытанiн, славенец Франц Родэ, якi ўзначальвае Кангрэгацыю да спраў законнiкаў i законнiц; салезiянiн, бiскуп Ганг Конгу монсiньор Зен Зе-Кюн; арцыбiскуп О’Маллей з закону айцоў-капуцынаў, якi ўзначальвае Бостанскую арцыдыяцэзiю, i самы састарэлы з нованазначаных кардыналаў васьмiдзесяцiтрохгадовы айцец-езуiт Альберт Вануа, былы рэктар славутага Папскага Бiблiйнага iнстытута i сакратар Папскай Бiблiйнай камiсii, старшынёй якой працяглы час быў тагачасны кардынал Язэп Разынгер.







All the contents on this site are copyrighted ©.